7 снежня 2025, Нядзеля, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі павялічаць пакаранне для п'яных пешаходаў

5
У Беларусі павялічаць пакаранне для п'яных пешаходаў

У краіне расце колькасць правапарушэнняў сярод пешаходаў.

«Дэпутаты» прапануюць адмяніць сістэму папярэджанняў для п'яных пешаходаў і адразу прыцягваць іх да адміністрацыйнай адказнасці.

Пра гэта расказаў намеснік старшыні пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па заканадаўстве Аляксандр Амельянюк, каментуючы праект закона «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці», які прынялі ў першым чытанні.

Паводле слоў Амельянюка, у краіне расце колькасць правапарушэнняў сярод пешаходаў у стане алькагольнага ап'янення — нярэдка яны самі становяцца ахвярамі.

Паводле дзеючых правілаў за першае парушэнне п'яны пешаход абмяжоўваецца толькі папярэджаннем.

Новыя карэктывы прадугледжваюць адказнасць пешахода, які знаходзіцца ў такім стане. Без папярэджання ён можа быць адразу прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Цяпер памер штрафаў складае ад трох да пяці базавых велічынь (ад 126 да 210 рублёў).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках