7 снежня 2025, Нядзеля, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі «ценявы флот» скідвае нафту ў еўрапейскія моры

12
Расійскі «ценявы флот» скідвае нафту ў еўрапейскія моры

Пяць танкераў пакінулі нафтавыя сляды.

Танкеры «ценявага флоту» Расіі скідваюць нафту ў еўрапейскія воды, нягледзячы на санкцыі і забароны на абслугоўванне такіх суднаў. Як паведамляе Politico са спасылкай на расследаванне журналісцкай групы SourceMaterial, толькі за апошні год прынамсі пяць расійскіх танкераў, якія ўдзельнічаюць у абыходзе санкцый, пакінулі сляды разліваў нафты каля берагоў Еўропы. Два з іх ужо былі пад брытанскімі санкцыямі, калі забрудзілі мора.

Міністр энергетыкі Латвіі Каспарс Мелніс назваў тое, што адбываецца, «вялізнай праблемай» і папярэдзіў, што Еўропе «цудам удаецца пазбягаць экалагічнай катастрофы». «Ценявы флот — гэта адчайная і небяспечная спроба Пуціна захаваць нафтавыя даходы, забруджваючы моры», — заявіў прадстаўнік брытанскага МЗС. Паводле яго слоў, расійскі бок выкарыстоўвае судны, якія «ігнаруюць элементарныя стандарты бяспекі і падвяргаюць Еўропу рызыцы маштабных экалагічных катастроф».

Даследчыкі спасылаюцца на спадарожнікавыя здымкі, прадастаўленыя арганізацыяй SkyTruth, і даныя пра суднаходства з платформы Kpler. Гэтыя матэрыялы пацвярджаюць, што судны, звязаныя з Расіяй, працягваюць дзейнічаць практычна бескантрольна. Новыя даныя сталі працягам расследавання Politico 2024 года, калі ўжо фіксаваліся выпадкі разліву нафты ў еўрапейскіх марах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках