7 снежня 2025, Нядзеля, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус тры гады хаваў рэальны даход, каб не плаціць аліменты

6
Беларус тры гады хаваў рэальны даход, каб не плаціць аліменты

Гэта заўважылі.

У Бялыніцкім раёне жанчына паскардзілася ў пракуратуру на былога мужа, які плаціць аліменты на непаўналетняга сына. У яго выявіўся больш высокі даход, цяпер ён павінен больш за 20 000 рублёў аліментаў, паведамляюць у пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Адзначаюць, што былы муж жанчыны афіцыйна працаваў на тэрыторыі Расіі, а памер аліментаў разлічваўся, зыходзячы з бюджэту пражытковага мінімуму, а не з фактычнага заробку па месцы працы.

Паводле звестак пракуратуры, у ходзе праверкі высветлілася, што бацька хлопчыка тры гады хаваў ад органаў прымусовага выканання крыніцу даходаў у суседняй краіне.

— У 2022—2024 гадах агульны даход былога мужа заяўніцы склаў больш за 99 000 рублёў. Рэальную заработную плату мужчына ў дэкларацыі аб даходах не адлюстроўваў, аліменты на дзіця штомесяц выплачваў як беспрацоўны ў памеры 50% бюджэту пражытковага мінімуму.

Адзначаецца, што па выніках пераразліку аліментаў бацьку дадаткова налічылі больш за 20 000 рублёў да аплаты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках