У Гомелі па крымінальнай справе затрыманыя былы палітвязень і яго жонка
3- 6.10.2025, 11:53
- 11,838
Яны знаходзяцца ў СІЗА.
У Гомелі па крымінальнай справе затрыманыя былы палітвязень Станіслаў Мачалаў, а таксама яго жонка Святлана Якубовіч. Яны знаходзяцца ў СІЗА, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».
Якія менавіта дзеянні інкрымінуюць Святлане і Станіславу — невядома.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Святлане прад'яўлена абвінавачанне паводле артыкула «аб змове з мэтай захопу ўлады» (арт. 357 КК). Яе затрымалі яшчэ напрыканцы мінулага года.
Пра затрыманне Станіслава раней вядома не было. Мінулай раз яго судзілі паводле артыкулаў аб «грубым парушэнні парадку і гвалце або пагрозе гвалтам у дачыненні да міліцыянта» (арт. 342 і 364 КК). Мужчына выйшаў на волю напрыканцы снежня 2023 года.
Падчас першага зняволення яны са Святланай узялі шлюб. У чым цяпер абвінавачваюць Станіслава — невядома.