Прэм'ер-міністр Францыі падаў у адстаўку
3- 6.10.2025, 11:51
- 2,512
Ён займаў пасаду менш за месяц.
Прэм'ер-міністр Францыі Сэбасцьен Лекорню падаў у адстаўку, і прэзідэнт Эманюэль Макрон прыняў яе, паведамляюць французскія СМІ са спасылкай на Елісейскі палац.
У аўторак Лекорню павінен быў афіцыйна прадставіць у парламенце Францыі сфармаваны ўрад. Некалькі апазіцыйных партый заявілі, што не падтрымаюць кабінет Лекорню і ініцыююць вотум недаверу, бо фактычна адбылася толькі змена шыльды — у ўрадзе змянілася толькі трэць міністраў.
Пасля прызначэння Лекорню прэм'ер-міністрам Францыю ахапілі маштабныя пратэсты пад лозунгам «Заблакуем усё». Дэманстранты выступалі супраць эканамічнай палітыкі ўрада, у тым ліку праекта бюджэту, які прадугледжвае скарачэнне выдаткаў на сацыяльныя патрэбы.
39-гадовы Лекорню прабыў на пасадзе прэм'ер-міністра 27 дзён — гэта самы кароткі тэрмін у гісторыі Францыі. Ён узначаліў урад Францыі 9 верасня, стаўшы пятым прэм'ер-міністрам Францыі за два гады.