Пуцін «гуляе па буфеце»
7- Віктар Шэндэровіч
- 6.10.2025, 10:53
- 9,044
Гэтага матылька ў мінулым ужо не раздавіш.
Новая кроў, новыя разбурэнні. Пуцін «гуляе па буфеце».
А ў мяне чарговы прыступ лютага бяссілля, і зноў хочацца ўзяць за грудкі і трасці — не Пуціна, не, а тых мілых «сістэмных» паноў, якія два дзесяцігоддзі запар называлі мяне «демшизой» і круцілі пальцамі ля скроні.
— У цябе да Пуціна нешта асабістае, — брыдліва паціскала плячыма адна ліберальная гранд-дама…
Усё больш і больш асабістае, так.
І каб хоць хто-небудзь з іх сёння не тое каб выбачыўся, а хоць бы сказаў: так, мы цяжка памыліліся. Нас развялі, як лахоў, нас купілі танна (ці не танна), нас выкарыстоўвалі…
Гэтага матылька ў мінулым ужо не раздавіш: усё адбылося, як адбылося. Але ад дакладнай сённяшняй рэфлексіі, можа, нешта палепшылася б у будучыні.
На жаль, не ў самым бліжэйшым.
Пакуль што — крывавы выродак, вырашчаны нашымі сумеснымі (з калектыўным Захадам) намаганнямі, цалкам беспакарана гуляе па буфеце…
І пакаранне прыйдзе — на жаль, хутчэй за ўсё, не да яго, а да нашых унукаў.
Віктар Шэндэровіч, Facebook