Даляр патаннеў адразу на пяць капеек
6- 27.10.2025, 14:07
- 4,892
Што адбываецца ў абменніках.
Новы тыдзень на Беларускай валютна-фондавай біржы пачаўся з рэзкага падзення курсу даляра. «Амерыканец» скінуў адразу 5 капеек і адкаціўся да мінімуму за тры месяцы — адзін даляр каштуе 2 рублі 92 капейкі. Гэта мінус 1,78%.
Па еўра 27 кастрычніка здзелак не было, аднак устаноўлены курс застаўся на ўзроўні 3 рублі 46 капеек за адзін еўра.
Расійскі рубель, наадварот, падняўся да максімуму за паўтара тыдня і дадаў 0,73% — 3 рублі 69 капеек за 100 расійскіх рублёў.
А вось кітайскі юань страціў больш за іншых — амаль 7 капеек (мінус 1,64%). Па выніках таргоў яго курс склаў 4 рублі 11 капеек за 10 юаняў.