Беларусы — расіянам: У нас няма братоў, мы адны ў сям’і
54- 25.10.2025, 19:03
- 33,218
Пост у сацсетках выклікаў хвалю абмеркаванняў.
Карыстальнік Threads пад нікам meyraith спытаў у беларусаў у гэтай сацсетцы, ці лічаць яны расіян старэйшымі братамі і ці хочуць, каб Беларусь увайшла ў склад Расіі. Беларусы жорстка адказалі на гэты пост. Ён сабраў тысячы каментароў.
«У мяне ёсць свой брат, і завуць яго Алег… іншых братоў няма…»
«Чаму рускія — старэйшыя браты, а не малодшыя або прыёмныя ці зводныя ўвогуле? Адкуль у пытанні надменнае стаўленне?»
«Расіяне — гэта не старэйшыя браты для для ўкраінцаў і беларусаў, гэта малодшы брат, які адседзеў у турме і звязаўся з бандытамі, а цяпер сілай выбівае ў родзічаў любоў і павагу».
«Не, мы адны ў сям’і, дзякуй».
«Гэта рускія імперцы прыдумалі, што яны старэйшыя і што яны браты. Вельмі зручная пазіцыя, каб павучаць і вырашаць, іншым як жыць».