Стала вядома, калі ва Украіне з'явіцца першы шведскі Gripen
4- 25.10.2025, 18:44
- 5,992
Зяленскі заявіў пра «гістарычны крок».
Украіна разлічвае атрымаць першыя шведскія знішчальнікі Gripen ужо ў наступным годзе.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі у Telegram. Паводле яго слоў, разам са Швецыяй Украіна значна павялічыць сваю баявую авіяцыю.
«Гэта амбіцыйная задача, і яе трэба выканаць. Цяпер гістарычны крок — дамоўленасць са Швецыяй аб баявых самалётах Gripen, і гэта добры выбар. Мы разлічваем на 150 такіх самалётаў для Украіны, і першыя павінны з'явіцца ўжо ў наступным годзе», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што Gripen для Украіны — гэта частка гарантый бяспекі.
«Такія паветраныя сілы, якія змогуць абараніць наша неба на сто адсоткаў. І такога маштабнага пагаднення па баявой авіяцыі для Украіны яшчэ не было. Гістарычнае дасягненне. Працуем, каб цалкам рэалізаваць», — дадаў Зяленскі.