«Моль супраць таракана!»
2- 25.10.2025, 18:38
- 6,914
Беларусы пракаментавалі дзіўнае блакаванне «ВКонтакте».
24 кастрычніка ў Беларусі заблакавалі сетку «ВКонтакте». Прычым, па загадзе КДБ. Аднак праз пару гадзін доступ да расійскай сацсеткі вярнулі.
Карыстальнік сацсетак Саша Кметт ядка апісаў дзіўнае блакаванне:
«Аго, бітва тытанаў! КДБ супраць ФСБ. Моль супраць таракана. Але скончыцца ўсё, як звычайна. Таракан прыпоўзе да молі на чарговае сумоўе, раскрые карты — «як ён абараняў «ВКонтакте» ад нападу» і папросіць у якасці кампенсацыі тры новыя скарынкі хлеба...»