Камала Гарыс заявіла, што можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША
21- 25.10.2025, 17:09
- 4,552
Яна падкрэсліла, што і надалей бачыць сябе ў палітыцы.
Былая віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Гарыс заявіла, што ў 2028 годзе можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША.
У інтэрв’ю BBC Гарыс сказала, што яе ўнукі «пры сваім жыцці дакладна» убачаць жанчыну-прэзідэнтку.
На пытанне, ці можа гэта быць яна, Гарыс адказала: «магчыма», і гэтым пацвердзіла, што разглядае магчымасць новага балатавання.
Яна адзначыла, што яшчэ не прыняла рашэнне, але падкрэсліла, што і надалей бачыць сябе ў палітыцы.
«Я яшчэ не скончыла. Уся мая кар’ера — гэта служэнне. Гэта ў мяне ў крыві», — заявіла былая віцэ-прэзідэнтка ЗША.
Гарыс таксама пракаментавала апытанні, якія вызначаюць яе як аўтсайдарку для вылучэння ад дэмакратаў, якая саступае нават галівудскаму акцёру Дуэйну «Скале» Джонсану.
«Калі б я прыслухоўвалася да апытанняў, я б не балатавалася ўпершыню. Ні ў другі раз. І дакладна не сядзела б цяпер тут», — сказала яна.