Знойдзена расшыфроўка аднаго з самых знакамітых неразгаданых кодаў у гісторыі
- 25.10.2025, 15:48
- 8,080
Ён знаходзіцца перад будынкам ЦРУ.
У архівах амерыканскага мастацтва пры Інстытуце Смітсана выяўлена расшыфроўка чацвёртай часткі «Крыптаса» — таямнічай скульптуры, размешчанай каля штаб-кватэры ЦРУ ў Лэнглі. Пра гэта паведамляе выданне IFLScience.
«Крыптас» уяўляе сабой вялікую медную пліту, пакрытую лацінскімі літарамі. Аўтарства як самой скульптуры, так і зашыфраванага надпісу належыць амерыканскаму мастаку Джыму Сэнборну. З 1990 года энтузіястам удалося расшыфраваць толькі тры сегменты «Крыптаса». Чацвёрты сегмент заставаўся неразгаданым і лічыцца адным з самых вядомых неразгаданых кодаў у свеце, піша выданне.
Як паведамляецца, скульптар заявіў, што існуе таксама і пяты сегмент, але яго можна прачытаць толькі пасля расшыфроўкі чацвёртага. У 2025 годзе Сэнборн планаваў прадаць рашэнне чацвёртага сегмента «Крыптаса». Калі аўкцыён падышоў да завяршэння, высветлілася, што журналістам Джарэту Кобеку і Рычарду Бірну удалося знайсці ў архівах матэрыялы з незашыфраваным тэкстам скульптуры. Адшукаць код удалося з-за памылкі ў дэлаправаджэнні, а не ў выніку крыптааналізу.
У выніку, як піша выданне, архіў быў закрыты да 2075 года — дзеля абароны інтэлектуальнай уласнасці Сэнборна. Кобек і Бірн заявілі, што не маюць намеру публікаваць знойдзены тэкст і падкрэслілі, што метады шыфравання дагэтуль не высветленыя. Яны таксама не маюць інфармацыі пра сувязь паміж чацвёртым і пятым сегментамі. Усё гэта, паводле іх слоў, азначае, што разгадка так і не знойдзена.