Францыя гатовая адправіць войскі ва Украіну ў наступным годзе
3- 25.10.2025, 15:14
- 2,760
Начальнік штаба французскай арміі раскрыў падрабязнасці.
Францыя гатова накіраваць свой ваенны кантынгент ва Украіну ў 2026 годзе ў межах «гарантый бяспекі». Пра гэта на слуханнях у французскім парламенце заявіў начальнік штаба арміі генерал П’ер Шыль, паведамляе BFMTV.
«Мы будзем гатовыя разгарнуць сілы ў межах гарантый бяспекі, калі гэта будзе неабходна на карысць Украіны», — заявіў ён.
Паводле ягоных слоў, французская армія гатовая адначасова кіраваць «трыма ўзроўнямі трывогі», уключаючы ўзровень магчымай дыслакацыі ва Украіне. Генерал, у прыватнасці, згадаў «нацыянальны ўзровень надзвычайнай сітуацыі», які прадугледжвае гатоўнасць да аператыўнага перакідвання 7000 салдат «для нацыянальных суверэнных місій».