7 снежня 2025, Нядзеля, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцініст Грыгорый Лепс раптоўна трапіў у бальніцу

30
Пуцініст Грыгорый Лепс раптоўна трапіў у бальніцу
Грыгорый Лепс

Крамлёўскага спевака тэрмінова гаспіталізавалі.

Расійскі спявак-пуцініст Грыгорый Лепс, які з пачатку вайны падтрымлівае расійскую агрэсію і рэгулярна наведвае акупаваныя тэрыторыі, сутыкнуўся з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем. Пуцініста давялося тэрмінова гаспіталізаваць з-за сімптомаў цяжкага атручэння, паведамляе «Главред».

Грыгорый Лепс апынуўся ў бальніцы пасля канцэрта ва Уладзівастоку. Артыст так «адпрацаваў напоўніцу», што неўзабаве адчуў сябе дрэнна і быў вымушаны звярнуцца да лекараў. Як высветлілася, спявак «сур'ёзна атруціўся» і цяпер праходзіць лячэнне ў Боткінскай бальніцы ў Маскве.

З-за стану здароўя Лепс адмяніў усе найбліжэйшыя выступленні і карпаратывы, а таксама паставіў на паўзу гастрольны тур як мінімум да канца кастрычніка.

«Атручэнне сур'ёзнае, стан цяжкі, найбліжэйшы канцэрт у Казані таксама можа сарвацца», — паведамляюць крыніцы з асяроддзя артыста.

Сябры крамлёўскага артыста сцвярджаюць, што лячэнне праходзіць у закрытым рэжыме — пра ягоную гаспіталізацыю ведаюць толькі адзінкі. Арганізатары канцэртаў пацвердзілі адмену выступленняў, спаслаўшыся на дрэннае самаадчуванне спевака.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках