«Беларуснафта» збунтавалася супраць Лукашэнкі?
7- 25.10.2025, 14:11
- 10,176
Дзяржаўная кампанія абвясціла 50-працэнтныя зніжкі на каву на сваіх запраўках.
Дзяржаўная кампанія «Беларуснафта», якая валодае найбольшай сеткай аўтазаправак у Беларусі, абвясціла акцыю са зніжэннем цэн на каву, хот-догі і іншую прадукцыю.
Праўда, скарыстацца зніжкай можна будзе толькі 26 кастрычніка. Акцыю ў «Беларуснафце» прыурочылі да Дня аўтамабіліста. Яна будзе дзейнічаць толькі на пэўных АЗС для ўладальнікаў карты лаяльнасці «Запраўка».
«Вы атрымаеце 50% зніжку на адзін гарачы напой (кава або чай) і/ці адну з смачных страў нашага меню: сэндвіч, блін, шаурму або твістар уласнай вытворчасці», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
У каментарыях у TikTok гледачы ўжо спыталі, ці будзе прысутнічаць на акцыі Дзяржаўтаінспекцыя.
Тая рэакцыя звязаная з тым, што днямі Лукашэнка абурыўся паводзінамі беларусаў, якія п’юць каву на запраўках, не адганяючы аўтамабілі ад калонкаў, з-за чаго «ніхто праехаць не можа».
Ён даручыў МУС «навесці парадак». На станцыях адразу пачалі праводзіць рэйды.
У «Беларуснафце» пайшлі далей і апублікавалі спіс заправак, дзе можна будзе набыць ежу і каву са зніжкай 50%:
Брэст і Брэсцкая вобласць
АЗС №23 – Баранавічы, вул. Марфіцкага і Жураўлёвіча, 1
АЗС №60 – Кобрын, вул. Дружбы, 86
АЗС №72 – Пінскі р-н, Аснежыцкі с/с, 10
АЗС №85 – Брэст, вул. Суворава, 200
Віцебск і Віцебская вобласць
АЗС №8 – Віцебск, Старобабінавіцкі тракт, 1
АЗС №23 – Браслаўскі р-н, Межанскі с/с, а/д Р-27
АЗС №51 – Ворша, вул. Пагранічная, 2Г
АЗС №54 – Полацк, вул. Е. Полацкай, 47
Гомель і Гомельская вобласць
АЗС №20 – Гомель, вул. Хатаевіча, 40
АЗС №21 – Гомель, вул. Докутовіча, 57А
АЗС №23 – Рэчыца, Светлагорская шаша, 1Д
АЗС №43 – Калінкавічы, вул. 50 гадоў Кастрычніка, 56
Гродна і Гродзенская вобласць
АЗС №11 – Наваградак, вул. Мінская, 87
АЗС №14 – Гродзенскі р-н, Путрышкаўскі с/с, 8
АЗС №21 – Ваўкавыск, вул. Жалудзева, 80
АЗС №32 – Слонім, вул. Баграціёна, 2А
АЗС №40 – Гродзенская вобл., Астравецкі р-н, Р-48
АЗС №71 – Гродна, вул. Саламовай, 161
Мінск і Мінская вобласць
АЗС №5 – а/м М-4 Мінск-Магілёў, 62 км
АЗС №9 – Мінск, вул. Гарэцкага, 10
АЗС №13 – Мінск, вул. Убарэвіча, 105
АЗС №18 – Мінскі р-н, Папернянскі с/с, Р-58
АЗС №21 – Стоўбцы, вул. Магістральная, 1
АЗС №27 – Мінск, вул. Уладзіслава Сыракомлі, 9
АЗС №33 – Валожын, вул. Пушкіна, 50
АЗС №43 – Мінск, вул. Суражская, 8
АЗС №53 – Жодзіна, вул. Ракасоўскага, 7А
Магілёў і Магілёўская вобласць
АЗС №61 – Слаўгарадскі р-н, Р-43, 101-ы км
АЗС №65 – Бабруйск, вул. Шынная, 25
АЗС №71 – Магілёў, вул. Аляксея Пысіна, 12
АЗС №99 – Магілёў, вул. К. Маркса, 11