7 снежня 2025, Нядзеля, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З беларускіх крамаў зніклі папулярныя пяльмені

23
З беларускіх крамаў зніклі папулярныя пяльмені
Ілюстрацыйнае фота

Што адбылося?

З крамаў зніклі вядомыя пяльмені «Добровский», звярнула ўвагу журналістаў Onliner мінчанка Вікторыя, якая раней заўсёды трымала ў маразільніку прадукцыю гэтага брэнда «на запас».

Вікторыя расказала, што аб'ехала некалькі крамаў сталіцы, і толькі ў адной убачыла папулярны прадукт: «Знайшлі ў «Соседях» некалькі вялікіх пачак, забралі ўсё, што было. На наш суб'ектыўны погляд, яны былі самыя смачныя і натуральныя па складзе. Чым іх цяпер замяняць — незразумела».

Пяльмені «Добровский» робяць у Навагрудку на прадпрыемстве «ПровитБел». Напрыканцы лета стала вядома, што ў прыватнага прадпрыемства, якое працуе з 1998 года, узніклі цяжкасці — тэлеканал «СТВ» у сваім сюжэце распавядаў пра затрымкі заробкаў і прыпыненне ліній.

Зараз па тэлефонах, указаных на сайце кампаніі, ніхто не адказвае, але мы звязаліся з упраўленнем эканомікі, гандлю і паслуг Навагрудскага райвыканкама. Там паведамілі, што вытворчасць усё ж працуе.

— На дадзены момант іншы суб'ект гаспадарання ўзяў у арэнду маёмасць прадпрыемства і арганізаваны ўчастак па вытворчасці такіх жа відаў прадукцыі. Большасць супрацоўнікаў засталіся працаваць.

«ПровитБел» быў найбуйнейшым у краіне вытворцам замарожаных паўфабрыкатаў, акрамя пяльменяў выпускалі піцу, чабурэкі, варанікі, цеста, курыныя паўфабрыкаты, дранкі, клёцкі і іншую прадукцыю. Што будзе з гэтым асартыментам?

— На дадзены момант вядзецца праца па захаванні ўсяго асартыменту. Калі суб'ектам удасца дамовіцца і надалей вырашыць пытанне з маёмасным комплексам, то ўвесь або асноўны пералік прадукцыі плануецца захаваць і выпускаць далей.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках