Зяленскі заклікаў паставіць Украіне «Томагаўкі» з Еўропы
2- 23.10.2025, 23:40
- 3,774
Далёкабійная зброя прымусіць Пуціна адчуць наступствы вайны.
Украіна магла б атрымаць амерыканскія далёкабійныя ракеты «Томагаўк» (Tomahawk) з запасаў еўрапейскіх краін. З такім заклікам Уладзімір Зяленскі выступіў на саміце лідараў ЕС у Бруселі ў чацвер, 23 кастрычніка, паведамляе «Нямецкая хваля».
Зяленскі заявіў, што прымяненне далёкабійнай зброі прымусіць Уладзіміра Пуціна адчуць наступствы вайны. «Заклікаю вас падтрымаць усё, што дапаможа Украіне атрымаць такія магчымасці, бо гэта істотна ўплывае на Расію», — звярнуўся палітык да еўрапейскіх лідараў.
«Далёкабійная зброя ёсць не толькі ў ЗША — яна таксама ёсць у некаторых еўрапейскіх краінах, у тым ліку «Томагаўкі». Мы ўжо вядзём перамовы з краінамі, якія могуць дапамагчы. І толькі паглядзіце, як занерваваўся Пуцін, калі закранулі гэту тэму. Ён разумее, што далёкабійная зброя можа насамрэч змяніць ход вайны», — працягнуў Уладзімір Зяленскі.