9 снежня 2025, aўторак, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыст Салаўёў заявіў пра эканамічны крызіс у Расіі

12
Прапагандыст Салаўёў заявіў пра эканамічны крызіс у Расіі

Краіна рухаецца да рэцэсіі.

Крамлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў, які доўгія гады пераконваў расіян у «стабільнасці» і «ўздыме» пры ўладзе Пуціна, нечакана сарваўся ў эфіры і загаварыў пра рэальныя праблемы. Яго словы сталі першым адкрытым прызнаннем крызісу з боку чалавека, які сімвалізуе расійскую прапаганду, заўважыў «Дыялог».

Праўда прагучала ў эфіры праграмы «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на федэральным тэлеканале РФ.

«Вярхоўны галоўнакамандуючы паставіў задачу, каб мы раслі тэмпамі вышэй за сярэднесусветныя. А дзякуючы каму, чаму і чыёй палітыцы мы апынуліся ледзь не на мяжы рэцэсіі? Можа, хто-небудзь дасць адказ? Ці гэта пытанне да сіноптыкаў? Проста такое «надвор’е»? Вайна ідзе! Мы не можам дазволіць сабе раскошу зваліцца ў рэцэсію!» — заявіў занепакоены прапагандыст.

Гэта тырада стала сенсацыяй нават для расійскіх гледачоў, прывыклых да безумоўнай лаяльнасці вядучага.

Раней паведамлялася, што расійскія рэгіёны ўвайшлі ў найглыбейшы за апошняе дзесяцігоддзе бюджэтны крызіс, і сітуацыя будзе толькі пагаршацца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках