Выйшаў на волю дырэктар газеты «Беларусы і рынак»
3- 23.10.2025, 19:44
- 6,316
Палітвязень Канстанцін Залатых цалкам адбыў пакаранне.
Дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых — на волі. Ён цалкам адбыў пакаранне.
Канстанціна Залатых арыштавалі 18 мая 2022 года.
6 красавіка 2023 яго асудзілі на 4 гады калоніі па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК), распальванні варожасці (арт. 130 КК) і перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў (арт. 426 КК).