9 снежня 2025, aўторак, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Магчыма, ужо заўтра «Тамагавкі» будуць у нас

8
Зяленскі: Магчыма, ужо заўтра «Тамагавкі» будуць у нас

Прэзідэнт Украіны нічога не выключае.

Украіна можа неўзабаве атрымаць ракеты «Тамагавк», але пакуль такіх планаў няма. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі у Бруселі.

«Кожны дзень адбываецца нешта новае. Я не ведаю, можа, ужо заўтра «Тамагавкі» будуць у нас. Я не ведаю», — сказаў прэзідэнт.

Зяленскі таксама падвёў вынікі сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. У прыватнасці, да вынікаў ён аднёс адсутнасць сустрэчы Трампа і Пуціна без Украіны.

«Уведзены санкцыі супраць расійскай энергетыкі. Не будзе сустрэчы ў Венгрыі без Украіны. І пакуль няма «Тамагавкаў». Вось такі вынік. Я лічу, што гэта нядрэнна», — падкрэсліў прэзідэнт.

Раней Трамп казаў, што Амерыка не плануе перадаваць Кіеву ракеты «Тамагавк», таму што «яны ім таксама патрэбныя» для забеспячэння ўласнай бяспекі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках