Пуцін заявіў пра зрыў сустрэчы з Трампам
10- 23.10.2025, 19:04
- 11,790
Яна нібыта пераносіцца.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін заявіў, што запланаваная ў Будапешце сустрэча з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам пераносіцца. Пра гэта ён сказаў у чацвер, 23 кастрычніка, на пасяджэнні XVII з'езда Расійскага геаграфічнага таварыства.
Па яго словах, «было б памылкай ехаць на саміт у Будапешт без падрыхтоўкі».
Таксама кіраўнік Крамля пракаментаваў новыя санкцыі ЗША. Пуцін сцвярджае, што яны «істотна не будуць уплываць на эканамічны стан» РФ і з'яўляюцца інструментам «ціску на Расію».
«Санкцыі — недружалюбны акт, яны не ўмацоўваюць расійска-амерыканскія адносіны», — заявіў дыктатар.
Таксама Пуцін пагрозамі адрэагаваў на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра тое, што Украіна ўсё ж атрымае дальнабойную зброю.
«Гэта спроба эскалацыі. У выпадку, калі Украіна будзе наносіць удары дальнабойнай зброяй па РФ, адказ будзе ашаламляльным», — заявіў кіраўнік Крамля.