Еўрадэпутат: Мы будзем патрабаваць вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў
- 23.10.2025, 17:24
- 1,570
Прэмія імя Сахарава натхніць беларускую грамадзянскую супольнасць.
Аб гэтым у «Фэйсбуку» піша еўрадэпутат ад Літвы і пастаянны дакладчык Еўрапарламента па Беларусі Пятрас Ауштрэвічус.
«Еўрапейскі парламент прысудзіў прэмію імя Сахарава журналістам, зняволеным у Беларусі і Грузіі, — Анджэю Пачобуту і Мзіі Агломабелі, — заявіў літоўскі палітык. — Разам з нашымі калегамі з ліберальнай групы «Абнаўляючы Еўропу» мы рашуча падтрымалі гэтых адважных змагароў за свабоду і дэмакратыю. Сумесная перамога гэтых журналістаў, несумненна, натхніць грамадзянскія супольнасці Беларусі і Грузіі не здавацца!
Мы будзем патрабаваць вызвалення Анджэя Пачобута і Мзіі Агломабелі, а таксама ўсіх палітвязняў у Беларусі і Грузіі».
Нагадаем, 22 кастрычніка Еўрапарламент узнагародзіў асуджанага на восем гадоў калоніі палітвязня-журналіста Анджэя Пачобута прэміяй імя Сахарава «За свабоду думкі». Лаўрэаткай таксама стала зняволеная грузінская журналістка Мзія Агломабелі.