9 снежня 2025, aўторак, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка хоча адмяніць у Беларусі магістратуру

26
Лукашэнка хоча адмяніць у Беларусі магістратуру
ілюстратыўнае фота

Дыктатар выступіў супраць Балонскай сістэмы.

Лукашэнка на нарадзе з чыноўнікамі і сілавікамі загаварыў пра адукацыю ў Беларусі. 23 кастрычніка ён заявіў, што беларусам не патрэбны Балонскі працэс з бакалаўрыятам і магістратурай.

«Некалькі гадоў таму мы з вамі сур'ёзна пагаварылі на гэтую тэму і вызначыліся: ніякага Балонскага працэсу, у нас нармальная адукацыя», — сказаў Лукашэнка. Ён спаслаўся на тое, што чыноўнікі, якія сядзяць побач з ім, не заканчвалі магістратуру, і пры гэтым яны «з мазгамі, падрыхтаваныя людзі».

Цяпер Лукашэнка шкадуе, што «з падачы некаторых членаў кампартыі» Беларусь далучылася да Балонскага працэсу: «Дык што, у беларускіх універсітэтах будзеце рыхтаваць кадры для замежжа?»

Лукашэнка прапануе пакінуць магістратуру толькі для тых, хто збіраецца займацца навукай, і для замежнікаў, якія плацяць за атрыманне адукацыі ў беларускіх ВНУ. Пра тое, што больш за трэціну беларускіх студэнтаў таксама вучацца на платнай аснове, ён не сказаў.

Адразу пасля нарады міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што колькасць месцаў у магістратуры скарацяць — з новага навучальнага года яе будзе вызначаць дзяржава. Да гэтага часу гэта вырашалі самі ВНУ.

Беларусь далучылася да Балонскага працэсу ў 2015 годзе — з другой спробы і пры ўмове выканання дарожнай карты. Гэты працэс прадугледжваў адаптацыю сістэмы адукацыі да еўрапейскіх стандартаў з двухступеньчатай адукацыяй у бакалаўрыяце і магістратуры, супастаўнымі навуковымі ступенямі і г.д. У 2022-м, (пасля таго як Лукашэнка падтрымаў расійскае ўварванне ва Украінуhttps://charter97.org/ru/news/2022/4/13/463397/), Беларусь з Балонскага працэсу выключылі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках