Sky News: Пуціна заганяюць у кут, Трамп прыняў каласальнае рашэнне
9- 23.10.2025, 14:35
- 13,104
ЗША перакрылі кісларод расійскай нафце і разлічваюць на геапалітычны поспех.
Санкцыі Злучаных Штатаў у дачыненні да нафтавых гігантаў краіны-акупанта Расіі — стратэгічны крок, скіраваны на тое, каб загнаць у кут кіраўніка Крэмля Уладзіміра Пуціна. Гэта ўдар па расійскай нафце і эканоміцы ў цэлым, які можа прывесці да сур'ёзных наступстваў. Вашынгтон спрабуе дамагчыся ўступак ад Крэмля ў пытанні завяршэння вайны супраць Украіны.
«Гэта не проста папярэджанне»
У матэрыяле Sky News гаворыцца, што санкцыі супраць нафтавых гігантаў — «Раснафты» і «Лукойла» — рашучы ўдар па ваеннай эканоміцы РФ. Мэта — перакрыць грашовыя плыні.
«Новыя санкцыі ЗША — гэта не проста папярэджанне, а сапраўдны ўдар у жывот расійскай ваеннай эканомікі», — гаворыцца ў матэрыяле.
«Раснафта» і «Лукойл» — галоўныя крыніцы фінансавання расійскай ваеннай машыны. Кампаніі з'яўляюцца своеасаблівым двайным рухавіком, які перакачвае сродкі ў ваенную артэрыю Крэмля.
Праз санкцыі ЗША спрабуюць дамагчыся «аслаблення здольнасці Крэмля атрымліваць даходы для сваёй ваеннай машыны».
Трамп «перакрыл кісларод» расійскай нафце
Журналісты нагадалі, што нафта — жыццёва важная артэрыя эканомікі Расіі, а, паводле аглядальнікаў, Міністэрства фінансаў Трампа дэ-факта «перакрыло ёй кісларод».
Якімі могуць быць наступствы
Любое рашэнне на палітычнай арэне можа мець і зваротны эфект. Аслабляючы нафтавы сектар РФ, Трамп «сціскае грудную клетку» сусветнага энергарынку; у такой сітуацыі наступствы можна будзе заўважыць нават на амерыканскіх запраўках.
Аднак у Белым доме лічаць, што часовыя эканамічныя страты апраўданыя, бо геапалітычная карысць павінна перавысіць выдаткі.
«Гэта надзвычай магутныя санкцыі, і я спадзяюся, што яны не працягнуцца доўга», — запэўніў Трамп.
Стратэгія Трампа — камбінацыя ўпэўненасці і асцярожнасці; яна прадугледжвае «максімальны ціск», але з пастаянным кантролем цэн на паліва ўнутры ЗША.
Стратэгічны крок Трампа
Абмежаванні ЗША — не проста акт пакарання. Гаворка пра стратэгічны крок Трампа, мэта якога — загнаць Пуціна ў кут. Але цана памылкі надзвычай высокая: калі кошты на энерганосьбіты рэзка ўзляцяць або адносіны з саюзнікамі дадуць трэшчыну, ужо сам Трамп рызыкуе апынуцца «ля канатаў».