Расійскія нафтавыя гіганты «пачырванелі» з-за новых санкцый
2- 23.10.2025, 16:44
- 14,954
Акцыі «Лукойла» і «Раснафты» абваліліся.
Акцыі расійскіх нафтавых гігантаў «Лукойл» і «Раснафта» на ранішняй гандлёвай сесіі 23 кастрычніка імкліва падаюць на тле ўвядзення новых амерыканскіх санкцый супраць іх.
Паводле дадзеных партала Investing, акцыі кампаніі «Лукойл» з пачатку таргоў упалі на 4,37%, а «Раснафта» страціла 3,21%.
Акцыі нафтавых гігантаў знаходзяцца ў «чырвонай зоне» — сярод лідараў падзення на старце сесіі. Кампанію ім, у прыватнасці, складаюць «Газпрам», банк ВТБ і Сбербанк.
Трымальнікам гэтых каштоўных папераў — як «Лукойла», так і «Раснафты» — рэкамендуюць актыўна іх прадаваць.
22 кастрычніка стала вядома, што ЗША ўводзяць санкцыі супраць расійскіх кампаній «Раснафта» і «Лукойл». Абмежаванні таксама закрануць 28 даччыных кампаній «Раснафты» і 6 — «Лукойла».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, каментуючы новыя абмежаванні, заявіў, што «проста адчуў, што прыйшоў час». Таксама ён паведаміў, што сустрэча з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным скасаваная.