9 снежня 2025, aўторак, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пуцін абвесціць капітуляцыю праз тыдзень»

10
«Пуцін абвесціць капітуляцыю праз тыдзень»
Фота: калаж Еспресо

Украінскі вайсковец распавёў, што гэта створыць дадатковы ціск на Крэмль.

Значна палепшыць сітуацыю на фронце можа павелічэнне колькасці матываваных навабранцаў у ЗСУ. Пра гэта заявіў прэс-афіцэр 100-й асобнай механізаванай брыгады Сяргей Хомінскі у каментары «Еспресо».

Паводле яго слоў, расійская армія пераўзыходзіць Украіну менавіта колькасцю асабовага складу.

«Калі знішчаецца адно іх падраздзяленне, адразу перакідваецца іншае. Гэтыя падраздзяленні часта фармуюцца з навабранцаў з мінімальнай падрыхтоўкай, але праблем з жывой сілай у ворага мы не адчуваем», — адзначыў ён.

Прэс-афіцэр адзначыў, што 100-я брыгада ўжо 16 месяцаў дзейнічае на Канстанцінаўскім напрамку, і колькі б падраздзяленняў расіян ні было знішчана ў зоне адказнасці брыгады, вораг пастаянна падцягвае новыя.

На ягоную думку, неабходна актывізаваць мабілізацыйны працэс ва Украіне, бо масавае прыбыццё мабілізаваных значна ўзмоцніць абарончы патэнцыял і створыць дадатковы ціск на Крэмль.

«Усе нашы суграмадзяне павінны ўспомніць, што Украіна ў нас адна і другой не будзе. Калі заўтра пад нашымі ТЦК будзе стаяць 500 тысяч навабранцаў, то праз тыдзень Пуцін абвесціць пра капітуляцыю — гэта я гарантую», — сказаў Хомінскі.

Ён падкрэсліў: калі вораг адчуе масавую гатоўнасць украінцаў абараняць сваю краіну, працягваць вайну стане бяссэнсоўна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках