У Беларусь едзе Лаўроў
24- 23.10.2025, 11:42
- 12,808
З «рабочым візітам».
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў наведае Беларусь 27–29 кастрычніка, паведаміла падчас брыфінгу 23 кастрычніка спікер расійскага МЗС Марыя Захарава.
«З 27 па 28 кастрычніка кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства па запрашэнні міністра замежных спраў Беларусі наведае з рабочым візітам гэтую краіну на чале расійскай дэлегацыі для ўдзелу ў трэцяй Міжнароднай канферэнцыі па эўразійскай бяспецы», — сказала Захарава.