У Барысаве людзі з ранняй раніцы стаяць у чарзе ў рэнтген-кабінет
3- 23.10.2025, 10:57
- 4,458
У чым прычына?
Жыхарам Барысава даводзіцца з ранняй раніцы стаяць у чарзе ў рэнтген-кабінет мясцовай паліклінікі № 2.
Пасля таго як відэа пра гэта пачало набіраць папулярнасць у сацсетках, адміністрацыя медустановы пракаментавала сітуацыю пралукашэнкаўскім СМІ.
@myborisov #паліклініка #пытаннеадказ #myborisov #барысаў #лекар ♬ арыгінальны гук - MorningLightMusic
Галоўная і адзіная прычына ўзніклых чаргаў — гэта «раптоўная хвароба рэнтген-лабаранта», заявілі ў «Мінскай праўдзе», падкрэсліўшы, што «такая сітуацыя заўсёды патрабуе аператыўнай перабудовы працы».