7 снежня 2025, Нядзеля, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN ацаніла, якія шанцы на перадачу Трампам Украіне «Тамагаўкаў»

5
CNN ацаніла, якія шанцы на перадачу Трампам Украіне «Тамагаўкаў»
Дональд Трамп

Пуцін прасіў прэзідэнта ЗША не перадаваць Кіеву ракеты.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у размове па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным не выключыў паставак Украіне далёкабойных ракет «Тамагаўк», але не чакаецца, што на сустрэчы з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім амерыканец ухваліць такое рашэнне, паведамілі крыніцы CNN.

Бяседа з Пуціным адбылася напярэдадні, 16 кастрычніка, па ініцыятыве расійскага боку. Сустрэча з Зяленскім запланаваная на вечар 17 кастрычніка па маскоўскім часе. Суразмоўцы CNN дапусцілі, што Трамп можа змяніць пазіцыю адносна «Тамагаўкаў», застаўшыся сам-насам з Зяленскім.

Крыніцы тэлеканала сцвярджаюць, што планы паставак зброі Украіне распрацаваныя, чакаецца адпаведны загад Трампа. Ён мае намер даведацца ў Зяленскага, як Украіна плануе выкарыстоўваць узбраенне.

Паводле іх слоў, пагроза адпраўкі «Тамагаўкаў» — адзін з інструментаў дыпламатычнага ўрэгулявання. Некаторыя ў адміністрацыі ЗША баяцца эскалацыі пасля перадачы Кіеву гэтых ракет, іншыя ж кажуць, што ўсе папярэднія страхі эскалацыі з-за адпраўкі новага ўзбраення былі марныя.

Трамп, адказваючы на пытанне, ці спрабуе расійскі прэзідэнт перашкодзіць продажу ракет, сказаў: «А як вы думалі, што ён скажа? „Калі ласка, прадайце гэтыя «Тамагаўкі»?“» Рэспубліканец пасля размовы з Пуціным таксама сказаў, што ў ЗША шмат ракет «Тамагаўк», але яны патрэбныя і ім самім.

Зяленскі адзначаў, што пры атрыманні «Тамагаўкаў» Украіна будзе наносіць удары па ваенных мэтах і энергетычных аб’ектах у Расіі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках