Расіяне ўпершыню з пачатку вайны ўдарылі па Мікалаеве КАБамі
4- 17.10.2025, 16:25
- 3,848
Пра гэта заявіў кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі.
Расійскія акупанты ўпершыню з пачатку вайны выкарысталі для ўдару па Мікалаеве кіраваныя авіябомбы. Атака адбылася ўчора, 16 кастрычніка.
Пра гэта заявіў кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім.
Кім адзначыў, што расіяне запусцілі па Мікалаеве адразу дзве кіраваныя авіябомбы.
- Гэта ўпершыню ўвогуле да Мікалаева даляцелі. Тып там вызначаецца. Але гэта ўпершыню з пачатку вайны, калі наваколле горада было атакавана КАБамі, - дадаў ён.