7 снежня 2025, Нядзеля, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У справе Фарыён ва Украіне неспадзявана з'явіўся таемны сведка

3
У справе Фарыён ва Украіне неспадзявана з'явіўся таемны сведка
Вячаслаў Зінчэнка
Фота: Суспільне Львоў/Елісавета Сілаева

Ён бачыў забойцу без маскі.

У Львове 15 кастрычніка ў Шаўчэнкаўскім раённым судзе адбылося чарговае пасяджэнне па справе Вячаслава Зінчэнкі, якога абвінавачваюць у забойстве Ірыны Фарыён.

Суд задаволіў хадайніцтва пракурора, які прасіў дапытваць таемнага сведку праз відэаканферэнцыю. Яго паказанні плануюць выслухаць 21 кастрычніка. Пра гэта паведаміла журналістка «Суспільнага».

Суд пачаў працу а 11:25. Падазраванага Вячаслава Зінчэнку даставілі ў залу загадзя. На пасяджэнні таксама прысутнічалі ягоныя адвакаты — Ігар Суліма і Уладзімір Вароняк, пракурор Дзмітрый Пятлеўаны, а таксама дачка загінулай — Софія Асоба.

Пракурор падаў афіцыйную просьбу дапытваць сведку дыстанцыйна, у рэжыме відэаканферэнцыі. Аднак адвакат Вароняк падаў пісьмовае пярэчанне. Пасля нарады суддзяў калегія прыняла рашэнне часткова задаволіць хадайніцтва.

«Дапытаць сведку ў судовым пасяджэнні ў памяшканні Лычакоўскага раёна горада Львава ў рэжыме відэаканферэнцыі ва ўмовах, што выключаюць ідэнтыфікацыю сведкі», — абвясціў суддзя.

Наступнае слуханне запланавана на аўторак, 21 кастрычніка, а 14:00. Паводле слоў Софіі Асобы, менавіта тады дапытаюць таемнага сведку, які нібыта бачыў забойцу без маскіроўкі.

«Суд задаволіў хадайніцтва пракурора, і таемны сведка будзе дапытаны. Я хачу загадзя падзякаваць таемнаму сведку, які праявіў сваю годнасць як мужчына і не спалохаўся, бо «санітар грамадства», напэўна, трохі трасуцца калені ад таго, што ўбачыць яго жывём, — таемнага сведку, які раскажа ўсё, як ён бачыў яго ў лясапаласе», — пракаментавала дачка Ірыны Фарыён Софія Асоба.

На папярэднім пасяджэнні, якое адбылося 8 кастрычніка, суд выслухаў некалькіх сведак — суседак прафесаркі і мужчын, якія чулі стрэл і бачылі, як невядомы ў панаме і акулярах уцякае з месца злачынства.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках