ЗША гатовыя дапамагчы з аднаўленнем энергасістэмы Украіны
3- 17.10.2025, 11:30
- 3,368
Зяленскі раскрыў падрабязнасці.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з міністрам энергетыкі ЗША Крысам Райтам. Яны абмеркавалі падтрымку ўкраінскай энергасістэмы і патэнцыйныя сумесныя праекты.
Пра гэта прэзідэнт Украіны паведаміў у Telegram.
«Падчас сустрэчы з міністрам энергетыкі Злучаных Штатаў Амерыкі Крысам Райтам падрабязна абмеркавалі энергетычныя магчымасці і патэнцыйныя праекты для партнёрства ў сферы энергетыкі», — паведаміў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі распавёў Райту пра расійскія ўдары па ўкраінскай энергасістэме і патрэбу ў як найхутчэйшым аднаўленні пацярпелых аб'ектаў.
«Дзякуй за гатоўнасць дапамагчы ўсім неабходным для працы нашай энергасістэмы. Для нас важнае развіццё супрацоўніцтва паміж Украінай і ЗША, у прыватнасці павелічэнне прысутнасці амерыканскага бізнесу ва Украіне», — адзначыў кіраўнік Украіны.