«Белавія» абвясціла зніжкі на вяртанне ў Мінск з папулярнага курорта
- 16.10.2025, 21:13
- 6,076
Акцыя дзейнічае да 28 кастрычніка.
Зніжкі на пералёт з горада Хамбантота (Шры-Ланка) ў Мінск абвясціў нацыянальны авіяперавозчык «Белавія».
Тарыф «Промо» дзейнічае да 28 кастрычніка ўключна. Квіток з ланкійскага горада Хамбантота ў Мінск можна набыць за 835 рублёў (у адзін бок)
Трансферныя рэйсы Хамбантота — Масква (праз Мінск) абыдуцца ў 1086 рублёў, Хамбантота — Санкт-Пецярбург (праз Мінск) — ад 1127 рублёў.
Перыяд падарожжа: па 4 лістапада ўключна.
«Першы рэйс з Мінска ў аэрапорт Маттала (Шры-Ланка) і назад адбудзецца 28 кастрычніка», — паведамілі ў «Белавіі».