У ЗША выпусцілі юбілейную манету з выявай Стыва Джобса
6- 16.10.2025, 18:48
- 3,350
Яе намінал — $1.
Манетны двор ЗША прадставіў памятную манету з выявай сузаснавальніка і былога кіраўніка Apple Стыва Джобса наміналам $1.
Як адзначаецца, на аверсе вакол выявы будзе надпіс «Злучаныя Штаты Амерыкі», «Каліфорнія», «Стыў Джобс» і «Ствары нешта выдатнае».
У лютым ушанаваць памяць Стыва Джобса на манеце прапанаваў губернатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам. Кіраўнік рэгіёна адзначыў, што Стыў Джобс «увасабляе ўнікальны брэнд інавацый, на якім трымаецца Каліфорнія». Ён таксама падкрэсліў унёсак Джобса ў розныя галіны, пачынаючы з Pixar Animation Studios і іх першага паўнаметражнага камп'ютарнага анімацыйнага фільма «Гісторыя цацак», і заканчваючы яго працай у Apple, дзе былі створаны рэвалюцыйныя прадукты, такія як Apple II і Macintosh, iPod, iPhone і iPad.