Украіна атрымала першыя партыі зброі ў межах PURL
2- 16.10.2025, 18:38
- 4,658
Зараз да дастаўкі рыхтуюцца яшчэ дзве партыі ўзбраенняў.
Украіна атрымала першыя дзве партыі ўзбраенняў у межах ініцыятывы Prioritized Ukraine Requirements List (PURL) па закупцы амерыканскай зброі для наступнай перадачы Кіеву. Пра гэта са спасылкай на неназванага ўкраінскага чыноўніка паведамляе агенцтва Bloomberg.
Паводле звестак выдання, зараз да дастаўкі рыхтуюцца яшчэ дзве партыі ўзбраенняў.
«Дзве першыя партыі былі дастаўленыя, яшчэ дзве наступныя рыхтуюцца», — перадае агенцтва са спасылкай на ўкраінскага чыноўніка.
16 кастрычніка міністр абароны Украіны Дзяніс Шмыгаль паведаміў, што абавязацельствы саюзнікаў Кіева па праграме PURL, якія яны прадставілі падчас перамоў у Бруселі, склалі ўсяго $422 млн. Паводле яго слоў, украінскі бок атрымаў абяцанні ад некалькіх краін наконт прадастаўлення двухбаковай ваеннай дапамогі, уключаючы Швецыю ($8 млрд), Чэхію ($72 млн), Канаду ($20 млн), Партугалію ($12 млн), а таксама ад Фінляндыі без указання кошту.
Ён дадаў, што Нарвегія, Нідэрланды, Канада і Ісландыя падтрымалі Кіеў у пытанні інвестыцый у абаронна-прамысловы сектар на агульную суму больш за $715 млн.