7 снежня 2025, Нядзеля, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Некаторыя цягнікі да Полацка і Воршы адменяць

Некаторыя цягнікі да Полацка і Воршы адменяць

Іншыя будуць следаваць па змененым маршруце.

Некаторыя цягнікі на ўчастку Магілёў — Ворша адменяць, іншыя будуць следаваць па змененым маршруце з-за планавога рамонту чыгуначнага моста на перагоне Копысь — Шклоў, паведамілі ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Цягнік № 634/633 Камунары — Гродна адпраўленнем са станцыі Камунары 29 кастрычніка 2025 года будзе следаваць змененым маршрутам праз станцыі Клімавічы, Крычаў-1, Ходасы, Цёмны Лес, Пагодзіна, Ворша і далей паводле дзеючага раскладу да станцыі Гродна. На ўчастку Крычаў — Магілёў — Ворша названы цягнік будзе адменены.

Цягнік № 606 Брэст — Полацк з бесперасадкавымі вагонамі Гомель — Полацк адпраўленнем з Брэста і Гомеля 28 кастрычніка 2025 года будзе следаваць па змененым раскладзе.

Цягнік № 705/706 Полацк — Магілёў — Полацк будзе адменены.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках