7 снежня 2025, Нядзеля, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп прадставіў праект трыумфальнай аркі ў Вашынгтоне

9
Трамп прадставіў праект трыумфальнай аркі ў Вашынгтоне
Фота: Getty Images

Яе ўжо ахрысцілі «Аркай Трампа».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прадставіў планы будаўніцтва маштабнай трыумфальнай аркі ў Вашынгтоне, прысвечанай 250-годдзю незалежнасці ЗША, якое будуць адзначаць у наступным годзе, піша часопіс TIME (пераклад — сайт Charter97.org).

Падчас вячэры з донарамі ва Усходняй зале Белага дома Трамп паказаў гасцям макеты і візуалізацыі будучага збудавання, адзначыўшы: «У нас ёсць тры варыянты — малы, сярэдні і вялікі… Вядома, вялікі выглядае лепш за астатнія».

Арка, ужо празваная журналістамі «Аркай Трампа», паводле плану будзе ўзведзена насупраць «Мемарыяла Лінкальна», на кругавай плошчы Мемарыяла, з арыентацыяй у бок Белага дома. На прэс-канферэнцыі ў Трампа спыталі, каму будзе прысвечана збудаванне. «Мне. Гэта будзе цудоўна», — адказаў прэзідэнт, пацвердзіўшы, што праект стане сімвалам новай эпохі.

Архітэктар Нікаля Лео Шарбонно раней апублікаваў акварэльны малюнак аркі, заявіўшы, што «Амерыцы патрэбная ўласная трыумфальная арка», прысвечаная Дню незалежнасці 2026 года. Акрамя гэтага, Трамп распавёў пра будаўніцтва новай бальнай залы Белага дома коштам каля 200 мільёнаў долараў, якая, паводле яго слоў, ужо амаль завершаная і зможа ўмясціць да 999 чалавек.

Прэзідэнт падзякаваў донарам за фінансаванне і дадаў, што астатнія сродкі, імаверна, накіруюць на рэалізацыю праекта аркі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках