ЗСУ вызвалілі велізарную тэрыторыю каля Пакроўска
4- 16.10.2025, 16:04
- 7,798
Генштаб ЗСУ паказаў відэа баёў.
У Пакроўскім раёне Данецкай вобласці Сілы абароны Украіны праводзяць стабілізацыйныя і контрдзіверсійныя мерапрыемствы, а таксама мерапрыемствы актыўнай абароны, у тым ліку ў Пакроўску. Пра гэта паведаміў Генштаб ЗСУ.
Паводле інфармацыі ўкраінскага Генштаба, Дабрапольская контрнаступальная аперацыя на Пакроўскім напрамку праводзіцца з 21 жніўня. За гэты час байцы ЗСУ вызвалілі 182,8 кв. км тэрыторыі Пакроўскага раёна. Яшчэ больш за 230 кв. км тэрыторыі ачысцілі ад расійскіх дыверсійна-разведвальных груп. За гэты час акупацыйная армія РФ на дадзеным участку фронту страціла 13 945 салдат і афіцэраў, з іх 8402 — беззваротныя страты, 5419 — параненыя, а 124 — палонныя.
З 21 жніўня па 16 кастрычніка ўкраінскія байцы ў Пакроўскім раёне знішчылі 32 варожыя танкі, 101 баявую браніраваную машыну, больш за 150 артылерыйскіх сістэм, 435 адзінак аўтатранспарту і больш за 4000 БПЛА рознага тыпу.