Літоўскі дэпутат: Рыхтуецца аперацыя па вызваленні беларускіх палітвязняў
8- 16.10.2025, 14:58
- 7,464
Пакуль гэта канфідэнцыйна.
Дэпутат Сейма Літвы Рэмігіюс Матузас у эфіры LRT сказаў, што яны чакаюць прыбыцця новай групы беларускіх палітвязняў.
«Цяпер рыхтуецца яшчэ адна аперацыя па вызваленні. І мы не ведаем, колькі яшчэ людзей цяпер прыедзе з Беларусі ў Літву».
Больш падрабязнасцяў ён не паведаміў. «Пакуль гэта канфідэнцыйна, і мы дакладна не ведаем, але такая [аперацыя] была і будзе працягвацца».
«І, вядома, мы павінны будзем забяспечыць і паклапаціцца пра такіх людзей», — дадаў Рэмігіюс Матузас.
Днямі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што гатовы заключыць вялікую здзелку са ЗША.