7 снежня 2025, Нядзеля, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна працаваць увесь тыдзень без выхадных?

1
Ці можна працаваць увесь тыдзень без выхадных?
ілюстрацыйнае фота

Адказвае юрыстка.

Наймальнік не можа ні прымусіць, ні ўгаварыць вас працаваць без выхадных, кажа галоўная прававая інспектарка працы Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Ілона Парафенюк. Яе словы цытуе праўладная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

- Нанімальнік абавязаны прадаставіць працоўніку выхадныя дні не пазней чым праз шэсць працоўных дзён запар, — кажа юрыстка.

То бок прынамсі сёмы працоўны дзень павінен быць выхадным. Гэтыя абавязкі наймальніка рэгламентуе частка 8 артыкула 136 Працоўнага кодэкса.

Да таго ж нават калі вы падпішаце паперу, дзе пацвердзіце, што не супраць звышурочнай працы, наймальнік усё адно не мае права не даць вам выхадны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках