Генштаб ЗСУ пра баі ў Пакроўску: Горад становіцца новым кладбішчам расійскай арміі
- 16.10.2025, 14:21
- 4,322
Расійскія войскі нясуць каласальныя страты.
На Пакроўскім напрамку працягваецца жорсткая абарончая аперацыя Сіл абароны Украіны. Расійскія войскі нясуць каласальныя страты, спрабуючы прарвацца ў горад. Пра гэта паведамляе Генеральны штаб ЗСУ.
«Падыходы да Пакроўска становяцца яшчэ адным вялікім кладбішчам для расійскай арміі. Тысячы акупантаў ліквідуюцца на ўскраінах горада і ў бліжэйшых населеных пунктах», — распавялі вайскоўцы.
Паводле звестак штаба, у самім Пакроўску працягваецца барацьба з дыверсійнымі групамі праціўніка, які не спыняе спробаў замацавацца ў горадзе.
Генштаб ЗСУ адзначыў, што ў такіх умовах асабліва важная праца ўкраінскіх аператараў беспілотных сістэм і контрдыверсійных груп.
— Сярод тых, хто мужна і прафесійна трымае гэты ўчастак фронту, — воіны 138-га цэнтра спецпрызначэння Ваеннай службы правапарадку. На відэа — эпізоды іх баявой працы, — адзначылі ў Генштабе.