Польшча назвала ўмову, пры якой адкрые «Боброўнікі» і «Кузніцу»
10- 16.10.2025, 14:09
- 31,452
Варшава «пастаянна маніторыць» гэты працэс.
Калі ў адносінах з Беларуссю з'явяцца новыя абставіны, Польшча скарыстаецца імі, каб адкрыць пункты пропуску з боку Падляскага ваяводства.
Пра гэта 15 кастрычніка паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі, перадае TVP.
— Мы пастаянна маніторым гэты працэс. Калі з пункту гледжання бяспекі, а таксама адносін з нашымі суседзямі мы будзем да гэтага гатовыя — гэтыя пераходы будуць адкрытыя, — сказаў Кервіньскі.
З лістапада 2021 года ў адказ на міграцыйны крызіс, развязаны Беларуссю, Польшча спыніла рух праз пункт пропуску «Кузніца» (з беларускага боку «Брузгі»). З лютага 2023 года Польшча зачыніла «Боброўнікі» («Бераставіца») — такім быў адказ на вынесены ў Беларусі прысуд аднаму з лідараў Саюза палякаў Беларусі, палітвязню Анджэю Пачобуту.
Працуе толькі адзін пасажырскі пункт пропуску — «Тэрэспаль» («Брэст») і адзін грузавы — «Кукурыкі» («Казловічы»).