Лукашэнка заклікаў пусціць у абарачэнне ЗВР
8- 16.10.2025, 13:08
- 10,548
Іншыя метады рэжым вычарпаў?
Лукашэнка заклікаў выкарыстоўваць залатавалютныя рэзервы для ўлівання сродкаў у эканоміку. Пра гэта ён заявіў на нарадзе па прагнозных дакументах на 2026 год.
«Тое, што валюты становіцца больш, гэта добра. Але валюта павінна працаваць. І трэба мець запас столькі, колькі нам трэба. Магчыма, патроху і пускаць у абарачэнне гэтыя грошы. Па-гаспадарску трэба дзейнічаць», — сказаў ён кіраўніку Нацбанка Раману Галоўчанку.
Магчыма, іншыя метады ўздзеяння на эканоміку рэжым вычарпаў.