7 снежня 2025, Нядзеля, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі апазіцыянер назваў сапраўдны ўзрост Пуціна

22
Расійскі апазіцыянер назваў сапраўдны ўзрост Пуціна

Яму зусім не 73.

7 кастрычніка расійскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну споўнілася не 73, а 75 гадоў. Пра гэта заявіў кіраўнік фонду «Стоп Расійскі Тэрор» (ЗША) Герман Абухаў у каментары oboz.ua.

Паводле яго слоў, афіцыйная біяграфія Пуціна — суцэльная фальсіфікацыя.

«Ён нарадзіўся ў 1950 годзе, а не, як пішуць у Вікіпедыі, — у 1952-м. Пра гэта напісана вялікая кніга польскай журналісткі, якая праводзіла ўласнае расследаванне і сустракалася з сапраўднай маці Пуціна. Яе ўжо няма ў жывых, яна памерла ў Грузіі», — падкрэсліў ён.

На яго думку, гэтая маленькая хлусня з’яўляецца толькі кропляй у моры вялікай хлусні, на якой пабудаваны ўвесь рэжым.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках