7 снежня 2025, Нядзеля, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская разведка: Кітай і КНДР захопліваюць усход Расіі

7
Украінская разведка: Кітай і КНДР захопліваюць усход Расіі
Кім Чэн Ын і Сі Цзіньпін

Ад Уладзівастока да Урала ўжо пражывае да двух мільёнаў кітайцаў.

Кітай і КНДР паступова эканамічна захопліваюць усходнія рэгіёны Расіі. РФ усё часцей «разлічваецца» з саюзнікамі ў вайне супраць Украіны ўласнымі тэрыторыямі.

Пра гэта паведамляе. Служба знешняй разведкі Украіны.

Адзначаецца, што Кітай нарошчвае ўплыў эканамічна. Паводле прагнозаў, аб’ём яго інвестыцый у рэгіён у 2025 годзе можа дасягнуць трыльёна рублёў. Праўда, большасць здзелак датычыцца гандлю: інфраструктурных праектаў пакуль няма.

Паводле слоў сенатара ад Хабараўскага краю Віктара Калашнікава, у 2024 годзе аб’ём расійска-кітайскага тавараабароту вырас на 5,5 млн тон, а за першае паўгоддзе 2025-га — яшчэ на 36 %.

У той жа час Кітай вядзе «паўзучую» дэмаграфічную экспансію. Ад Уладзівастока да Урала ўжо пражывае да двух мільёнаў кітайцаў, і гэта лічба расце. Гэтаму спрыяюць ільготы і ўвядзенне бязвізавага рэжыму. Нават фармуюцца анклавы, дзе расіяне практычна не працуюць.

Паралельна Масква прыцягвае да асваення рэгіёну КНДР. За апошні год на Далёкі Усход прыбыло больш за 15 тысяч паўночнакарэйскіх рабочых, неафіцыйна — да 50 тысяч. Расійскія кампаніі ўжо заказалі 153 тысячы працоўных кантрактаў.

Так узнікае сітуацыя, калі дзве ядзерныя дзяржавы адначасова ўмацоўваюць пазіцыі на тэрыторыі трэцяй. Кітай фармуе эканамічную залежнасць, а КНДР — працоўную. Абедзве краіны вырашаюць уласныя праблемы за кошт расійскіх рэсурсаў.

У перспектыве рост кітайскай прысутнасці і пашырэнне паўночнакарэйскіх працоўных квот можа стварыць канфлікт інтарэсаў паміж партнёрамі. Крэмль рызыкуе страціць кантроль над 40 % уласнай тэрыторыі — амаль 7 млн квадратных кіламетраў з насельніцтвам 7,9 млн чалавек, ператварыўшы Далёкі Усход у арэну чужых стратэгій.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках