У беларусаў у Расіі не будзе працаваць інтэрнэт
3- 16.10.2025, 12:32
- 4,056
Пуцінскі рэжым спрабуе супрацьдзейнічаць дронам ЗСУ.
Беларусы ў Расіі засталіся без сувязі — на замежных сім-картках перастаў працаваць мабільны інтэрнэт. На пачатку кастрычніка 2025 года расійскія мабільныя аператары пачалі ўводзіць так званы перыяд астуджэння для ўсіх уладальнікаў замежных сім-картак.
Мяркавалася, што гэта будзе дзейнічаць толькі першыя 24 гадзіны пасля перасячэння мяжы Расіі. Абмежаванне павінна было дапамагчы ў барацьбе з дронамі, якія б'юць па расійскіх заводах і ваенных базах.
Але да сярэдзіны кастрычніка высветлілася, што сістэма не працуе, піша «Медуза». Большасці аператараў проста не ўдаецца зняць блакіроўку.
Абмежаванні датычацца не толькі мабільнага інтэрнэту, але і SMS-паведамленняў.