7 снежня 2025, Нядзеля, 23:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генштаб Узброеных Сіл Украіны заявіў пра ўдар па НПЗ у Саратаўскай вобласці

Генштаб Узброеных Сіл Украіны заявіў пра ўдар па НПЗ у Саратаўскай вобласці

Уначы ў горадзе чуліся шматлікія выбухі.

Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны пацвердзіў, што Сілы абароны Украіны ў ноч на чацвер, 16 кастрычніка, уразілі Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод у Саратаўскай вобласці РФ.

У Генштабе паведамілі, што Саратаўскі НПЗ з'яўляецца адным з найстарэйшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў краіны-агрэсара Расіі.

Станам на 2023 год аб’ём перапрацоўкі нафты там складаў 4,8 млн тон. Прадпрыемства задзейнічана ў забеспячэнні патрэб расійскай арміі.

«Сілы абароны Украіны паслядоўна рэалізуюць комплекс мер па ўражанні крытычных элементаў ваенна-прамысловай базы РФ, каб пазбавіць яе магчымасці працягваць агрэсію», — дадалі ў Генштабе.

Уначы ў расійскім Саратаве чуліся шматлікія выбухі. Мясцовыя жыхары паведамлялі пра атаку дронамі на нафтаперапрацоўчы завод. У Саратаве таксама абмежавалі працу мясцовага аэрапорта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках