Палітвязня Анджэя Пачобута намінавалі на прэмію Сахарава
2- 16.10.2025, 11:53
- 1,346
Яго вылучылі на прэмію разам з журналісткай з Грузіі.
Еўрапарламент вылучыў кандыдатуру асуджанага на восем гадоў калоніі палітвязня, журналіста Анджэя Пачобута на прэмію імя Сахарава «За свабоду думкі», піша «Радыё Свабода».
Члены камітэтаў па замежных справах і развіцці Еўрапейскага парламента прагаласавалі за фіналістаў прэміі, у лік якіх увайшоў Анджэй Пачобут разам з журналісткай Мзіяй Амаглабелі з Грузіі, якую ў жніўні 2025 года Батумскі суд асудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі.
Журналіста і лідара ліквідаванага ўладамі «Саюза палякаў у Беларусі» Анджэя Пачобута затрымалі ў 2021 годзе. У лютым 2023 года яго асудзілі на 8 гадоў калоніі паводле артыкулаў аб распальванні варожасці і закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі (артыкулы 130 і 361 КК).