7 снежня 2025, Нядзеля, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ «выключылі» святло ў трох абласцях Расіі

8
ЗСУ «выключылі» святло ў трох абласцях Расіі

Пачаліся віялавыя адключэнні.

У Валгаградскай вобласці краіны-агрэсара Расіі атакавалі электрападстанцыю «Балашоўская», размешчаную недалёка ад Урупінска. У выніку ўдару ўзнік пажар, піша «Гордон».

Губернатар Валгаградскай вобласці Андрэй Бачараў паведаміў пра атаку. Чыноўнік сцвярджае, што расійская СПА нібыта адбіла масіраваную атаку беспілотных лятальных апаратаў на аб'екты энергетычнай інфраструктуры рэгіёна.

«У выніку падзення абломкаў БПЛА ў Навамікалаеўскім раёне на тэрыторыі падстанцыі ЛЭП «Балашоўская» зафіксавана ўзгаранне, якое аператыўна ліквідуюць супрацьпажарныя сілы. Рамонтныя службы аднаўляюць электразабеспячэнне населеных пунктаў, што прымыкаюць да падстанцыі. Пашкоджанняў жылых будынкаў і пацярпелых няма», — адзначыў ён.

Кіраўнік суседняй Варонежскай вобласці Аляксандр Гусеў таксама паведаміў пра адсутнасць святла «ў некалькіх» населеных пунктах рэгіёна пасля атакі БПЛА «ў суседнім рэгіёне».

«Усяго мінулай ноччу дзяжурныя сілы СПА на ўсходзе Варонежскай вобласці выявілі і знішчылі чатыры беспілотныя лятальныя апараты», — заяўляе губернатар.

Часовыя віялавыя адключэнні электраэнергіі магчымыя пасля атакі ЗСУ на інфраструктурны аб'ект у Валуйскім акрузе Белгародскай вобласці. Аварыйныя службы займаюцца ліквідацыяй наступстваў, паведаміў кіраўнік рэгіёна Вячаслаў Гладкоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках