Politico: Трамп нарэшце стаў саюзнікам Украіны
7- 16.10.2025, 10:50
- 4,356
Пазіцыя прэзідэнта ЗША рэзка змянілася.
Адносіны паміж Кіевам і Вашынгтонам пацяплелі з таго часу, як Украіна зразумела, што ў пакоі можа быць толькі адна «прымадонна» — то бок у цэнтры ўвагі заўсёды будзе Дональд Трамп. Украінскія чыноўнікі дэманструюць новую ўпэўненасць — і ўсё гэта дзякуючы прэзідэнту ЗША, піша Politico.
У сваім выступленні перад Кнэсэтам Трамп заявіў, што яго намаганні сканцэнтраваныя на спыненні вайны паміж Украінай і Расіяй: «Спачатку нам трэба пакончыць з Расіяй», — сказаў ён.
Мінулага месяца Трамп фактычна назваў Расію «агрэсарам», змяніўшы тон сваёй рыторыкі адносна канфлікту.
Паступовае збліжэнне Трампа і Уладзіміра Зяленскага пачалося пасля серыі напружаных сустрэч у лютым і жніўні, уключаючы супярэчлівую сустрэчу Трампа з Пуціным на Алясцы, якая выклікала крытыку ў ЗША і Еўропе. Тады ўкраінскія і еўрапейскія лідары назіралі, як Трамп апладзіраваў расійскаму прэзідэнту, але цяпер пазіцыі змяніліся.
Дзякуючы дыпламатычным намаганням Зяленскага і падтрымцы саюзнікаў — у прыватнасці прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Кіра Стармера і караля Чарльза — Трамп пачаў больш пазітыўна ацэньваць Украіну. Гэта выявілася і на Генасамблеі ААН, дзе ён пахваліў украінскага лідара як «смелага чалавека» і заявіў, што Украіна можа вярнуць страчаныя тэрыторыі.